Урад Каталоніі

Саветнік дэпартамента замежных спраў, інстытуцыйных адносін і празрыстасці
Бернат Сале-і-Баррыль

Ассацыяцыя Разам
Беларусы Каталоніі
Барселона

Паважаныя сябры,

Перш за ўсё, я хацеў бы падзякаваць вас за зварот, які вы даслалі ва Ўпраўленне справамі Прэзідэнта Каталоніі. Улічваючы сапраўдную сітуацыю, якая ўзьнікла ў выніку адхіленьня дзеючага прэзідэнта Кіма Торры ад займаемай ім пасады, ваш зварот быў пераадрасаваны Дэпартаменту замежных спраў, інстытуцыйных адносін і празрыстасці.

Мы з вялікай заклапочанасцю сочым за палітычнай сітуацыяй у Беларусі, ростам напружанасці ў грамадстве ў сувязі з мінулымі выбарамі і хваляй гвалту з боку сілавых структур. З Каталоніі мы падтрымліваем імкненне беларускага народа да станаўлення новай дэмакратычнай дзяржавы, заснаванай на павазе канстытуцыйных нормаў, прыняцці ўладамі ўзважаных палітычных рашэнняў і дыялогу пры няўхільным захаванні правоў чалавека.

Ад асобы Ўрада Каталоніі жадаю вам поспеху ў гэты вырашальны для беларускага народа час.

Барселона, 3 лістапада. 2020 г.

Арыгінал

You may also like...